Моладзі Лідчыны (выпускнікам 2008г.)

"Экзамен - кожнае імгненне!"

 

Ну, што такое перашкоды,
Часовы смутак, неспакой?
Яны даюць такія ўсходы,
Што асвятляешся душой!

Сталее розум, сэрца чуе,
Як узрастае дабрыня.
Няхай пагроза не начуе
Там, дзе надзейнасць, чысціня.

У лабірынтах сваіх мараў
Знайсці старайся трапны ход,
Каб, пазбягаючы ахвяраў,
Праславіць край і радавод.

Твой кожны крок, тваю сцяжынку
Няхай асветліць прыгажосць
Шануй жа кожную хвілінку
І шчасцем поўні МАЛАДОСЦЬ!

 

 

 

 

Далей

 
   
  Основная картинка  
   
Сайт художника