Маім выхаванцам
Добрые, дапытлівыя вочкі.
Так цікаўна, ўважліва глядзяць.
Мілыя дачушкі, слаўныя сыночкі,
Хочацца вас лашчыць, хочацца абняць.
Колькі трэба цяплыні, увагі,
Каб у вас нам заслужыць давер?!
Колькі трэба шчырасці, павагі,
Каб адчулі клопат наш цяпер.
Менавіта сёння, а не заўтра
Вы павінны шмат што зразумець,
Таямніцы шчасця пазнаваць упарта
І не сорам будзе свету ў твар глядзець!
Автор:
Мария Масло
Добавить комментарий
Очень-очень приятное стихотворение! Вы, наверное, лучший преподаватель!!!