Ліда


Горад майго дзяцінства,
Ясных і чыстых мар.
Табой змалку заўжды ганаруся,
Бачу светлы твой, добры твар.

Твае людзі  ўмеюць
Лепш за ўсіх сябраваць,
Твае людзі ўмеюць
Будаваць, маляваць.

Гэта дружба і праца
Дапамогуць нам жыць,
І мы зможам нямала
Новых песень злажыць.

Будуць песні пра Ліду
Галасіста гучаць,
І наш горад любімы
Назаўжды праслаўляць!

 

 

 

Дальше

 
   
  Основная картинка Фото пользователя